30 верасня 1791 года ў венскім тэатры"Аўф дэр Відэн» адбылася першая пастаноўка «Чароўнай флейты» Моцарта.
Аўтар лібрэта Эмануэль Шыканэдэр, натхняўся народнымі феерыямі, эпічнымі паэмамі мінулага і фантастычнымі операмі іншых кампазітараў. Сюжэт оперы выглядае так: дачку Царыцы Ночы выкрадае чараўнік Зарастра. Царыца адпраўляе прынца Таміна на выратаванне дзяўчыны і дае яму чароўную флейту. Прынц пераходзіць на бок чараўніка і, праз выпрабаванні, дабіваецца кахання дзяўчыны.
Опера натхніла Гётэ
на працяг лібрэта, аднак, пасля некалькіх няўдалых спробаў, паэт адмовіўся ад задумы.

«Чароўная флейта» была пастаўленая за два месяцы да смерці Моцарта і мела каласальны поспех. Яна стала асновай для нямецкай опернай музыкі. Варта заўважыць, што ў першых выданнях «Чароўная флейта» лічылася ўсяго толькі аперэтай.

Разам з «Дон Жуанам» і «Вяселлем Фігара», «Чароўная флейта» лічыцца вяршыняй творчасці Моцарта.

У Беларуская Опера «Чароўную флейту» паставіла ў 1986 годзе. З таго часу і дагэтуль, адзначае оперны спявак і музыказнаўца Віктар Скарабагатаў, спектакль збірае поўную залу.

Арыя Таміна

Арыя Папагена

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?