За значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне палітычных, гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных, навукова-тэхнічных і гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі Лу Гуйчэн. Адпаведны ўказ 1 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Ордэн Францыска Скарыны заснаваны пастановай Вярхоўнага савета ў 1995 годзе. Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне: за значныя поспехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаванні гісторыі Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдавецтва, культурна-асветнай дзейнасці, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа; за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечай годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасць і іншыя высакародныя ўчынкі. На 1 студзеня 2011 года ордэнам быў узнагароджаны 141 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?