«У бытнасць прэм’ерства яе мужа Людміла Сідорская палюбіла і пачала актыўна ўдзельнічаць у рознага роду модных паказах і свецкіх раўтах. Яна раздавала інтэрв’ю, і яе называлі проста: жонка прэм’ер-міністра. Але год таму яе муж пасаду страціў. Нарэшце ў снежні мінулага года ён быў прызначаны членам калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі», — піша блогер d-zholik.

Цяпер у забаўляльнай праграме «Культурныя людзі» канала «Беларусь-1» Людміла Сідорская на чарговым свецкім мерапрыемстве паўстала перад камерай у якасці дарадцы прадстаўніцтва дзяржаўнай аўтаномнай установы «Дом Масквы» (Расійская Федэрацыя) у Рэспубліцы Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?