У Латвіі скончыліся здымкі фільма «У тумане» па аповесці Васіля Быкава. Пра гэта паведаміла Валянціна Белякова, прэс-сакратар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», якая была задзейнічана ў здымках.

Фільм па аповесці Быкава — адзін з найболей моцных «артаўскіх» праектаў, у якіх заняты «Беларусьфільм».

Над ім працуе вядомы рэжысёр Сяргей Лазніца.
«У тумане» — міжнародны кінапраект, у яго вытворчасці ўдзельнічаюць MA.JA.DE Fiction (Германія), кінакампанія «Джы Пі» (Расія), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрланды), а таксама тэлеканал ZDF/ARTE (Германія), Фонд падтрымкі еўрапейскага кіно EURIMAGES. Правы на сусветныя продажы карціны належаць кампаніі Match Factory.

Гістарычная карціна была знята за 28 дзён. Прычым у групе працавалі латышы, літоўцы, немцы, расійцы, беларусы, палякі, румыны, чэхі — усяго на пляцоўцы гучала дзевяць моваў. «Мы ўсё служылі агульнай справе, і я ўпэўнены, што гармонія, якая панавала на здымачнай пляцоўцы, увасобіцца на экране», — адзначыў Сяргей Лазніца.

У галоўных ролях занятыя Уладзімір Свірскі (Беларусь), а таксама Сяргей Калёсаў і Улад Абашын (Расія).
У эпізодах удзельнічаюць румынскі акцёр Улад Іваноў і расійцы Барыс Камарзін, Міхаіл Еўланаў, Дзмітры Быкоўскі, Юлія Перэсільд, Надзея
Маркіна.

Сяргей Лазніца называе фільм, у аснове якога аднайменная аповесць Васіля Быкава, драмай «пра чалавека, які спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах».

Дзеянне карціны адбываецца на тэрыторыі акупаванай немцамі Беларусі ў 1942 году. Шляхавога абходчыка Сушчэню лжыва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызаны прыязджаюць да Сушчэні на хутар, каб здзейсніць расправу над здраднікам. Сушчэня спадзяецца даказаць сваю невінаватасць…
«У смузе» — другі гульнявы фільм Сяргея Лазніцы. Прэм’ера гульнявога дэбюту — стужкі «Шчасце маё» — адбылася ў маі 2010 года на Канскім кінафестывалі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?