Антанёнкі, Горацкі павет. Чаго не дачакаешся ад п’яніцы? Селянін адзін у нашай вёсцы, прапіўшы жывёлу, апраткі і зямлю, стаў дабірацца да дзяцей. Чарод дайшоў да двухгадовага хлопчыка, за каторага просіць 8 рублёў!

«НН». № 5. 1912.

Сярэдні беларускі заробак склаў 100,7 даляра. Найбольшыя сярэднія заробкі былі ў банкаўскіх службоўцаў (185 даляраў), страхавых агентаў (159), навукоўцаў (141), лётчыкаў (136) і будаўнікоў (116). Найменшыя — у калгаснікаў (48), сацыяльных работнікаў (65), культурнікаў (82), мастакоў (93), настаўнікаў (94). Каб задаволіць свае мінімальныя натуральныя патрэбы, у снежні чалавек мусіў мець даходу не менш за 62,5, а сям’я з чатырох чалавек — не меней за 250 даляраў.

«НН». № 5. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?