Місія «станоўча ацэньвае меры, прынятыя дзяржаўнымі, у тым ліку выканаўчымі, органамі ўлады Туркменістана, ЦВК краіны для забяспечання правядзення свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў», гаворыцца ў інфармацыйным паведамленні, якое цытуе ІТАР-ТАСС.

На думку назіральнікаў СНД, «мерапрыемствы ў рамках выбарчай кампаніі праходзілі ў спакойнай абстаноўцы», «пры падрыхтоўцы да выбараў быў забяспечаны высокі ўзровень арганізацыі і зладжанасць у рабоце выбарчых камісій», «працэдуры вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты праходзілі ў адпаведнасці з законам».

Выбары пройдуць у найбліжэйшую нядзелю. На пасаду прэзідэнта прэтэндуе і дзейны кіраўнік дзяржавы Гурбангулы Бердымухамедаў.

Напярэдадні стала вядома, што туркменскі парламент прысвоіў імя бацькі Бердымухамедава адной з вайсковых частак. Рашэнне парламента прынятае па просьбе вайскоўцаў з МУС як «даніна павагі шматгадовай працоўнай дзейнасці Мялікгулы Бердымухамедава ў органах унутраных спраапў» і «знак прызнання яго заслуг у справе выхавання маладога пакалення».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?