На купюры "дваццаць рублёў" быў партрэт Купалы і "Пагоня", фота Усевалада Юргенсона.
На купюры "адзін рубель" -- Камянецкая вежа, фота Усевалада Юргенсона.
Тут захоўвалі грошы.
Адзін з шасці ахоўных перыметраў.
«Камсамолка» ужо распавядала пра тое, як у пачатку
Але самая вялікая таямніца ў гісторыі беларускіх грошай — куды зніклі надрукаваныя ў Нямеччыне купюры з Купалам і Скарынам, якія павінны былі змяніць «зайчыка».
— Урад выдзяліў нам каля 20 млн даляраў і прапанаваў канкрэтнага падрадчыка для друку беларускіх грошай у Нямеччыне, — распавядае тагачасны кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.
— Шушкевіч з Багданкевічам мяне ў вядомасць не ставілі і да з’яўлення гэтых грошай я дачынення не маю, — кажа першы прэм’
Распрацаваць дызайн новых грошай даручылі мастаку Аляксандру Зіменку.
Цяпер ён узначальвае холдынг часопіса «Мастацтва» і газеты «Культура» і пра падзеі тых гадоў не хоча казаць.
Але ўдалося высветліць, як выглядалі надрукаваныя ў Нямеччыне грошы.
Згодна з пастановай Вярхоўнага Савета, яны зваліся «рубель».
— Беларускія калекцыянеры ўжо высветлілі, што менавіта было намалявана на гэтых банкнотах, — распавёў член Беларускага нумізматычнага таварыства, спецыяліст Інстытута гісторыі НАН Беларусі Усевалад Юргенсон. — На карычняватых купюрах «Адзін рубель» была Камянецкая вежа, яна ж — Белая Вежа, на зялёнай пяцёрцы —
На дзясятцы пшанічнага колеру — Максім Багдановіч, на чырвонай дваццатцы — Янка Купала, на50-ці рублях — Якуб Колас. Самая буйная купюра ў 100 рублёў была колеру пергаменту і мела выяву Францыска Скарыны.
— На адну з купюр хацелі змясціць партрэт Каліноўскага, — згадвае Багданкевіч. — Але хтосьці на нарадзе выказаў меркаванне,
што Каліноўскі быў разбойнікам і рабаваў банкі. Абмеркаваўшы гэта, мы вырашылі пакуль не ўключаць яго ў серыю.
На купюрах не было белага абрэзу, таму колер грошай быў бачны ў стосе. На абароце былі намаляваныя творы
— Грошы атрымаліся вельмі прыгожыя. Паводле ацэнак спецыялістаў, па вонкавым выглядзе яны спакойна траплялі ў пяцёрку лепшых валют Еўропы— кажа Аляксандр Зіменка.
Па словах Станіслава Багданкевіча, у 1994 г. мюнхенская друкарня Giesecke&Devrient надрукавала каля ста мільёнаў новых беларускіх рублёў.Але падрабязнасцяў педантычныя немцы не раскрываюць.
Новыя беларускія грошы захоўвалі ў сакрэтным ваенным бункеры аэрадрома Мачулішчы.
— Рубель мы хацелі прыраўняць да даляра, — кажа Станіслаў Багданкевіч. — Зыходзячы з таго, што сярэдні заробак таго часу быў каля ста даляраў, надрукаванай колькасці было дастаткова.
Уводзіць новыя грошы мы хацелі пасля таго, як узровень інфляцыі не будзе перавышаць дзесяці працэнтаў у год.А для захоўвання новых грошай Нацбанк абсталяваў сховішча на базе ваеннай часткі ў Мачулішчах.
З савецкіх часоў прама каля аэрадрома ў Мачулішчах дыслакавалася спецчасць № 75367. Там знаходзілася падземнае сховішча ядзерных боегаловак да крылатых ракетаў
Звонку сховішча было абвалаванае зямлёй, на якой рос лес — з самалёта не адрозніць ад звычайнага пагорка! Усярэдзіне — аўтаномная сістэма энергазабеспячэння, кандыцыянеры, якія падтрымлівалі пастаянную тэмпературу. Уся інфармацыя аб гэтай частцы была засакрэчаная, а шматлікая ахова не прапускала ў лес нават зайцаў.
Пасля распаду СССР ядзерную зброю з Беларусі вывелі. Да 1993 года полк расфармавалі: бамбардзіроўшчыкі
— Я служыў у гэтай частцы з 1987 года, — распавядае Мікалай Цяшчаеў. — Пасля таго як частку расфармавалі, я папрацаваў электраманцёрам у сховішчы. А калі аб’ект стала ахоўваць міліцыя, я прапанаваў МУС свае паслугі будучы ў званні капітана. І мяне ўзялі камандзірам узвода аховы.
— Ахову аб’екта без зброі мы пачалі з красавіка 1994 года. У гэты час у бункеры яшчэ вяліся працы — кажа Мікалай. — Было чатыры лініі агароджы:
Па словах Цяшчаева прыйшлося пераабсталяваць сховішча. Цяжкія і нязручныя гермадзверы знялі — замест іх паставілі звычайныя металічныя. У боксах для ядзерных боегаловак навесілі дадатковыя краты. Дзевяць месяцаў пайшло на пракладку электраправодкі для ахоўнай сігналізацыі і дадатковых электрычных сетак. Гэта было вельмі цяжка — даводзілася свідраваць велізарнымі свердзеламі бетонныя сцены і перакрыцці таўшчынёй у метр.
Сакрэтнае сховішча ахоўвалі 80 байцоў асобнай роты аховы МУС, створанай адмыслова для аховы асабліва важных аб’ектаў.Па словах міліцыянтаў, ім часцяком даводзілася адлоўліваць заблукалых грыбнікоў — з імі праводзілі прафілактычную працу і адпраўлялі дадому.
— Для перавозкі грошай ўрад выдзеліў
І ў лютым 1995 года першыя пачкі грошай пачалі паступаць у сховішча.
— Банкаўскія ўпакоўкі захоўвалі ў спецыяльных скрынях з металічнай сеткай спераду — распавядае Цешчаеў. — Па выглядзе яны нагадвалі скрыні для вырошчвання трусоў. Пачкі развозілі па боксах на электрапагрузчыку. Побач з сховішчам у адным з памяшканняў зрабілі
Там сядзелі 50 дзяўчат, якія пералічвалі і пакавалі грошы.
Усе дакументы, што тычацца новых грошай, пад грыфам «Сакрэтна». Мяркуючы па ўсім, да бяспекі сховішчы былі вялікія прэтэнзіі. Вось ліст на імя Віктара Шэймана: «Дрэннае электразабеспячэнне аб’екта, няма надзейнага рэзервовага харчавання… Пытанні прычын спрацоўвання сігналізацыі не ўрэгуляваныя…», — гаворыцца ў дакуменце.
У 2004 годзе сховішча пераехала ў Мінск у свежапабудаваны будынак па Магілёўскай вуліцы.
А на месцы «сакрэткі» Нацбанк пабудаваў агракамбінат «Мачулішчы». Частка пабудоваў знеслі і ўзвялі на іх месцы цяплічны комплекс, дзе цяпер вырошчваюць бульбу і капусту.
«Былое сховішча Нацбанка мы цяпер перыядычна выкарыстоўваем як складское памяшканне, захоўваем там інвентар» , — кажа гендырэктар ААТ «Агракамбінат» Мачулішчы» Уладзімір Саўчанка.
Тры памылкі новых беларускіх грошай
У ліпені 1994 г/ краіна абрала свайго першага прэзідэнта. У маі
Але новыя беларускія рублі ўсё яшчэ чакалі свайго часу ў падземным сховішчы.
— Праз шмат месяцаў я атрымаў нечаканае запрашэнне сустрэцца з новай старшынёй Нацбанка Тамарай Віннікавай, — кажа Сяргей Слабчанка. — Яна паказала мне новенькія купюры германскага тыражу і спытала, ці можна запячатаць сімвалы, якія да таго часу ўжо сталі неактуальнымі.
З подпісам Багданкевіча на купюрах яшчэ можна было пагадзіцца, але рашэнне прыбраць «Пагоню» было бескампрамісным.
Праблема складалася ў тым, што грошы ўжо былі нарэзаныя з вялікіх друкаваных лістоў. Друкаваць на купюрах можна было толькі на малатыражных, амаль офісных друкаваных машынах. Слабчанка палічыў, што на гэта спатрэбіцца год працы шасці соцень друкароў на шасці сотнях друкарак.
— Што мне рабіць з гэтымі грашыма? — спытала тады Віннікава.
— Захоўваць грошы, якія ідуць насуперак з палітыкай краіны, неразумна. Задрукоўваць «Пагоню» і сцяг — даражэй, чым замовіць новыя грошы. Знішчыць наклад трэба, — адказаў Слабчанка.
Прыслухалася да гэтай рады сама Тамара Віннікава — дакладна невядома. 14 студзеня 1997 г. яна была адхіленая ад займаемай пасады. У той жа дзень Віннікава была затрыманая па падазрэнні ў нанясенні шкоды дзяржаве ў асабліва буйных памерах.
Два гады яна сядзела ў СІЗА КДБ, потым была змешчаная пад хатні арышт. 7 красавіка 1999 г. Тамара Віннікава збегла за мяжу. Сёння яна знаходзіцца ў Вялікабрытаніі і хаваецца не толькі ад прэсы, але і ад Інтэрпола.