Два найважнейшыя гурты «другой хвалі» беларускага року ладзяць супольны канцэрт у клубе Re:Public (вул. Прытыцкага 62).

Бярозаўскі гурт:B:N:, які за апошнія пяць гадоў паспеў стаць адным з асноўных рок-калектываў краіны, прэзентуе на канцэрце новы сінгл «Зрабі сябе сам».

IQ48, што запісалі ў 2011 годзе новы альбом HMR, працягваюць выступаць у новым (больш цяжкім) гучанні.

Спецыяльны госць канцэрта — гурт PANANIEBA.

Даведкі: (29) 649-08-88, 110-35-35.

Кошт квіткоў: 55–65 тысяч рублёў (танцпол), 75 тысяч — месца за столікам.

Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, пераход ГУМ, клуб Re:Public, ГЦ Купалоўскі (кропка № 19), ГЦ Рыга (кропка № 18).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?