Здольнасць ствараць з нічога цэлы вясёлы свет, а са звычайнага жыцця рабіць чароўную прыгоду – за гэта мы любім Беньку і гурт «Срэбнае вяселле».

Святлана «Бенька» Бень

Святлана «Бенька» Бень

гурт «Срэбранае вяселле»

гурт «Срэбранае вяселле»

Новы альбом «Laterna Magica» даступны для пампавання

Новы альбом «Laterna Magica» даступны для пампавання

У электронным выдавецтве «Пяршак» мультымедыячасопіса 34mag.net адбылася прэзентацыя іх новага альбома «Laterna Magica».

Laterna Magica – лацінская назва «чароўнага ліхтара», першага праекцыйнага апарата, распаўсюджанага ў XIX стагоддзі.

Гэта было кіно «эпохі да Люм’ераў», з дапамогай якога святары пужалі вернікаў, дзеткам паказвалі казкі, а прасунутая моладзь бавілася на вечарынах.

«Пры запісе альбома мы наколькі гэта магчыма эксперыментавалі з гукам, – кажа Святлана Бень (Бенька), лідарка гурта.

– Мы хацелі, каб нашы гісторыі былі не падобныя адна да адной. У некаторых песнях мы выкарыстоўвалі стужкавы дылэй, апарат 1970-х гадоў, пры дапамозе якога апрацоўвалі гук. І такіх дзіўных знаходак мноства».

Новая праграма «Срэбнага вяселля» – гэта пагружэнне ў знаёмую, але забытую атмасферу дыяфільмаў.

Да кожнай песні мастак Максім Восіпаў зрабіў асобны малюнак-паштоўку, паглядзець на якія вы зможаце і ў сваіх айпадах.

Прэм’ера праграмы адбудзецца ў Мінску 26 і 27 красавіка.

Спампаваць новы альбом Laterna Magica можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?