Людміла Рублеўская прэзентуе сваю новую кнігу «Сутарэнні Ромула», якая выйшла ў серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».

У яе ўвайшлі два раманы: «Сутарэнні Ромула» і «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію». Проза Людмілы Рублеўскай — гэта захапляльная інтрыга і псіхалагічная глыбіня, віртуознае спляценне характараў, падзей, гістарычных фактаў і эпох. У раманах Рублеўскай даследуюцца не толькі сталінскія рэпрэсіі супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі і страта гістарычнай памяці сёння, але і гістарычны шлях і нацыянальны характар беларусаў ад часоў ВКЛ да сучаснасці.

Як трапіў прафесар Валерыян Скаловіч з засценкаў НКВД 1937-га года ў дом ля Кальварыйскіх могілак 2000-га? Чаму супрацоўніца выдавецтва Арсенія Вяжэвіч падобная, як дзве кроплі вады, на партрэт графіні з XIX стагоддзя? Ключом да якой старажытнай таямніцы з’яўляецца рассечаны напалам срэбны кубак? У адначасова жорсткай і дасціпнай, рамантычнай і фантастычнай прозе пісьменніцы вас чакаюць падарожжы ў часе, дэтэктыўныя расследванні, каханне, дзеля якога варта памерці, і запаветная краіна Альбарутэнія. Чытач будзе смяяцца і плакаць над неверагоднымі лёсамі герояў, якія спрабуюць захаваць чалавечую годнасць і вернасць Альбарутэніі сярод найгоршых пакутаў і выпрабаванняў.

Прэзентацыя адбудзецца ў кнігарні «ЛогвінаЎ» на Незалежнасці 37А. Пачатак у 18:30. Уваход вольны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?