Сёння, 16 ліпеня, у 10.40 на 79-м км аўтадарогі Р-58 (Мінск — Мядзел) паблізу вёскі Будзішча Вілейскага раёна (Мінская вобласць) кіроўца БМВ-323 выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам «Радзіміч», які рухаўся па маршруце Паставы — Мінск у сустрэчным напрамку.

У аўтобусе знаходзіліся 26 пасажыраў. Кіроўца БМВ памёр на месцы.
Ад моцнага ўдару легкавік пагнула настолькі, што цела загінулага ўдалося вызваліць работнікам МНС толькі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента.
У аўтобусе пацярпелі кіроўца і трое пасажыраў.
Траіх пацярпелых шпіталізавалі — у іх розныя траўмы, іх стан здавальняючы. Яшчэ адна пасажырка адмовілася ад шпіталізацыі. У жанчыны раны лба і правай шчакі.

Абставіны ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?