Кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, Аляксандр Мядзведзь і Юрый Чыж пераразаюць чырвоную стужачку

Кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, Аляксандр Мядзведзь і Юрый Чыж пераразаюць чырвоную стужачку

Аляксандр Мядзведзь ветліва сустракае гасцей

Аляксандр Мядзведзь ветліва сустракае гасцей

Аляксандр Мядзведзь станавіўся алімпійскім чэмпіёнам у 1964, 1968 і 1972 гг.

Аляксандр Мядзведзь станавіўся алімпійскім чэмпіёнам у 1964, 1968 і 1972 гг.

16 верасня вядомы ў свеце беларускі барэц вольнага стылю, трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь адзначыў 75-годдзе.

Да юбілею было прымеркавана адкрыццё ў мінулыя выхадныя ў Мінску Цэнтра алімпійскага рэзерву па барацьбе імя Аляксандра Мядзведзя [на месцы кінатэатра "Вільнюс"]. Паводле слоў старшыні Беларускай федэрацыі барацьбы Юрыя Чыжа, новае спартзбудаванне надасць імпульс далейшаму развіццю спартыўнай барацьбы ў Беларусі.

А сам праслаўлены атлет выказаў надзею, што ў новым спарткомплексе вырастуць будучыя чэмпіёны.

У цэнтры абсталявана некалькі барцоўскіх залаў, а таксама трэнажорная зала, душавыя, раздзявальні, ёсць тут таксама саўна і кафэ. У будынку размяшчаецца і Зала барцоўскай славы, у якой першыя наведвальнікі маглі ўбачыць узнагароды трох самых славутых беларускіх барцоў — алімпійскіх чэмпіёнаў розных гадоў Алега Караваева, Камандара Маджыдава і Аляксандра Мядзведзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?