Пра герояў зборніка нарысаў Тамковіча звычайна кажуць «чалавек з актыўнай пазыцыяй».

«Код супраціву — гэта тыя людзі, якія змагаюцца з арытміяй. Яны як лекі для грамадcтва супраць гэтай арытміі. У іх ёсць нейкі код супраціву ўнутры. Яны не прымаюць хлусню, якая сёння ўсё сабой запоўніла»,- тлумачыць назву кнігі аўтар.

Сярод герояў кнігі:

Кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзь Грушавы. За 20 год дзейнасці фонду больш за 300 тысяч дзяцей з забруджаных раёнаў аздаравіліся за мяжой.

Старшыня згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская. У рамках кампаніі «Будзьма беларусамі!» актывісты «Бацькаўшчыны» разам са сваімі прыхільнікамі робяць амаль тысячу культурніцкіх імпрэзаў у год.

Старшыня добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч. Ягоная арганізацыя склала дакумtнтацыю на сотні аб’ектаў спадчыны і прапанавала Міністэрству культуры ўключыць іх у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

«Праз мой дыктафон за апошнія гадоў пяць прайшлі больш за 300 чалавек, — расказвае Аляксандар Тамковіч. — Я не прыдумляў сюжэтаў. Я не пісьменнік. Я журналіст. Я проста ўключаю дыктафон і слухаю. А ім ёсць што расказаць».

Адзін з герояў кнігі — намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч. Ён лічыць, што «Арытмія, альбо код супраціву» — гэта энцыклапедычны даведнік па сучаснай гісторыі:

«Я думаю, што для нашых нашчадкаў гэта будзе гісторыя і прыклад таго, як пражывалі гэтыя часы мы. Калісьці гэта будзе гісторыяй»,- сказаў Сяргей Антусевіч.

Кніга выдадзеная пра дапамозе Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь».

Прэзентацыя адбудзецца 26 верасня, а 17.00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а). У якасці вядучай выступіць народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?