Новы спосаб кантрабанднага вывазу паліва выяўлены на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, 28 кастрычніка ў пункце пропуску «Славечна» пры афармленні на выезд ва Украіну цягніка Санкт-Пецярбург — Кішынёў у розных тэхналагічных нішах вагона-рэстарана было выяўлена амаль 300 літраў паліва ў пластыкавых і металічных каністрах. Раней кантрабандысты хавалі паліва галоўным чынам у канструктыўных асаблівасцях сваіх аўтамабіляў.

Кантрабанда канфіскавана. Яе ўладальнік устанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?