Лідара міжнароднай арганізацыі «Малады фронт», зарэгістраванай у Чэхіі, могуць перавесці з мазырскай калоніі ў турму строгага рэжыму.
Прычына — тое, што Дашкевіча прызналі «злосным парушальнікам рэжыму». Дзіўна, калі паспеў ён ім стаць, бо адразу пасля прыбыцця ў папраўчую калонію № 20 Мазыра Зміцер Дашкевіч быў змешчаны ў штрафны ізалятар, а затым — у памяшканне камернага тыпу.

Нагадаем, Дашкевіч быў асуджаны ў сакавіку 2011 года да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле абвінавачання ў збіцці двух мужчын. Ён адбываў пакаранне ў Горках, Глыбокім. У жніўні Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі прызнаў Дашкевіча вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі і прыгаварыў яго да года пазбаўлення волі.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Дашкевіча палітычным зняволеным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?