Пра гэта заявіў 31 кастрычніка на
«Я не буду называць, колькі па нашых меркаваннях у насельніцтва ляжыць долараў ЗША „пад падушкай“. Такія экспертныя ацэнкі носяць абстрактны характар. Прычым у розных краінах гэта
які традыцыйна штогод адзначаецца ў многіх краінах 31 кастрычніка.Паводле яго слоў, з мэтай стымулявання фінансавых зберажэнняў насельніцтва Нацбанк і Асацыяцыя беларускіх банкаў выйшлі з ініцыятывай святкавання ў Беларусі Міжнароднага дня зберажэнняў,
Каардынуе сумесныя мерапрыемствы ў краіне арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Міжнароднага дня зберажэнняў.
Гэтая дата была выбрана невыпадкова. 27 кастрычніка 1924 года ў італьянскім Мілане адбыўся першы міжнародны кангрэс ашчадных банкаў, на якім прагучала ідэя: у памяць пра першы сход ашчадных банкаўскіх інстытутаў усіх краін кожны год адзначаць гэты дзень як Міжнародны дзень зберажэнняў (World Savings Day).
Міжнародны дзень зберажэнняў адзначаюць у такіх краінах, як Германія, Аўстрыя, Венгрыя, Руанда, Паўднёвая Карэя, Грэцыя,
З самага пачатку гэта свята было задумана для таго, каб прыцягнуць увагу людзей па ўсім свеце да важнасці захоўвання сваіх грошай у банках.Яго ідэя ў тым, што 31 кастрычніка незалежна ад дня тыдня ўсе банкі павінны быць адкрытыя. У гэты дзень, нават калі ён выхадны, насельніцтва можа працаваць са сваімі рахункамі, укладамі і пераводамі, праводзяцца розныя мерапрыемствы з мэтай інфармавання насельніцтва аб важнасці і перавагах зберажэння сродкаў у банках.
Як разлічваюць у Нацбанку, гэта сумесная з Асацыяцыяй беларускіх банкаў ініцыятыва павінна паслужыць штуршком для павышэння фінансавай кампетэнтнасці насельніцтва і будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню даверу да банкаўскай сістэмы.
У Беларусі 26 з 32 камерцыйных банкаў маюць ліцэнзію на прыцягненне сродкаў насельніцтва. У адпаведнасці з дэкрэтам прэзідэнта, дзяржава гарантуе вяртанне ўкладаў у поўным аб’ёме ва ўсіх банках, якія маюць ліцэнзію на працу з укладамі насельніцтва.