Кіроўца, які збіў на прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Сяліцкага ў Мінску вечарам 2 лістапада чатырох пешаходаў, затрыманы. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Па факце ДТЗ распачата і расследуецца справа на падставе часткі 2 артыкула 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што выклікала смерць чалавека па неасцярожнасці). Хутчэй за ўсё, 5 лістапада будзе прынята рашэнне аб узяцці парушальніка пад варту.
Паводле звестак ГУУС Мінгарвыканкама, 2 лістапада ў 17.5039-гадовы жыхар Рагачова, знаходзячыся за рулём аўтамашыны«Мерседэс-Бенц-500» , каля дома № 21б па вуліцы Сяліцкага не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўчыніў наезд на чатырох грамадзян, якія былі на прыпынку грамадскага транспарту.
У выніку ДТЗ