У трэцім квартале 2013 года ў РНПЦ «Маці і дзіця» адкрыецца лабараторыя бяспечнага зачацця,
паведаміла загадчыца аддзялення планавання сям’і і дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця» Ала Камлюк на прэс-канферэнцыі ў Мінску 21 лістапада.
Паводле яе слоў, у лабараторыі мужчыны, якія жадаюць стаць бацькамі, змогуць атрымаць дапамогу па ачыстцы спермы ад ВІЧ- інфекцыі, а таксама гепатыту В і С.
Метад ачысткі, які будзе выкарыстоўвацца ў РНПЦ, апрабаваны ў шматлікіх краінах, у тым ліку ў Расіі. Камлюк падкрэсліла, што прымяненне ачысткі спермы не толькі дазволіць ВІЧ-інфікаваным і хворым на гепатыт мужчынам завесці здаровае дзіця, але і ў цэлым павялічыць верагоднасць зачацця. Раней жыхары Беларусі для праходжання працэдуры ездзілі за мяжу, у прыватнасці ў Польшчу, сказала Камлюк.

Сума праекта па стварэнні лабараторыі — 80 тыс. еўра, у тым ліку 60 тыс. еўра на абсталяванне, якое ўжо закуплена, і 20 тыс. еўра на рамонт памяшканняў. Фінансуе праект Глабальны Фонд ААН па барацьбе са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй. Паводле слоў Камлюк, першым 100 сямейным парам працэдуру правядуць бясплатна, далей паслуга будзе каштаваць прыкладна 800 тыс. рублёў.

Камлюк падкрэсліла, што для правядзення працэдуры ачысткі спермы існуе шэраг супрацьпаказанняў — як медыцынскіх, так і сацыяльных. Абавязковым з’яўляецца праходжанне медыцынскага абследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?