У аўторак, 18 лістапада, Оксфардскі слоўнік англійскай мовы абраў слова 2014 года.
Тэлеканал Дождь вырашыў даведацца ў сваіх гледачоў, якое слова ў гэтым годзе было самым важным для Расіі.
Вядучая інфармацыйна-аналітычнай перадачы «Здесь и сейчас» Марыя Макеева задала пытанне ў сваім Twitter.
Прыйшло шмат адказаў, у большасці звязаных з палітыкай, некаторыя з ужываннем матных словаў і злучэнняў, якія немагчыма апблікаваць.
Пераможцам стала слова, якое гледачы прапаноўвалі часцей за іншых — «Крымнаш». Што важна, само слова ўтворана толькі сёлета. Калі словазлучэнне было ва ўжытку і раней, то толькі ў 2014м яго сталі пісаць разам і ўжываць адным словам.
Складальнікі Оксфардскага слоўніка англійскай мовы назвалі словам года — «vape». Яно адбылося ад дзеяслова «vapour», які даслоўна азначае «ператвараць у пар». «Vape» ж азначае, як паказана ў Оксфардскім слоўніку, «удыхаць і выдыхаць пар, што сыходзіць ад электроннай цыгарэты або такой жа прылады».
У 2013 годзе словам года, па версіі Оксфардскага слоўніка, стаў неалагізм «selfie», які азначае «фатаграфія сябе, якую карыстальнік робіць самастойна пры дапамозе смартфона і выкладае яе ў сацыяльныя сеткі».
Плакат беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера, зроблены пасля «рэферэндуму» ў Крыме.





