«Ахвотных датэлефанавацца на простыя тэлефонныя лініі даволі шмат, адказаць на ўсе пытанні грамадзян часам проста бракуе часу. Часта людзі цікавяцца, чаму Мінгарвыканкам не прысутнічае ў «Твітары», іншых сацыяльных сетках. Такую форму працы неабходна ўкараніць у сталіцы. Бо з дапамогай сацсетак мы маглі б адказваць на частку пытанняў найбольш актыўных грамадзян «, – заявіў чыноўнік.
Па тэлефоне да галавы Мінгарвыканкаму штодзень звяртаюцца каля 70 чалавек, але ахвотных застаецца каля тысячы. Функцыю перадачызапытаў у дзяржаўныя органы выконвае і служба «Адно вакно», куды штогод звяртаецца 200 тысяч чалавек. Даведкі дае тэлефонная служба па нумары 142.
Беларускія дзяржаўныя чыноўнікі насамрэч не могуць пахваліцца частай прысутнасцю ў сацсетках. Але ў тым жа «Твітары» дзейнічаюць афіцыйныя акаўнты Міністэрства надзвычайных спраў (@112minsk), Міністэрства ўнутраных спраў (@mvd_by), Міністэрства абароны (@mod_by), Міністэрства замежных спраў (@belarusmid) і іншыя. Значнай папулярнасцю (25 тысяч падпісантаў) карыстаецца ў «Твітэры» мінская міліцыя (@guvd_minsk).
Чытайце таксама: З чаго пачыналася Twitter-гісторыя Беларусі





