Каля 10 казачных персанажаў 22 верасня перадалі зварот у Міністэрства Замежных справаў РБ.

«Грамадскія актывісты, недзяржаўныя журналісты ды іншыя казачныя монстры!» — звярнуўся да усіх прысутных падчас перформанса Прынц Фаркуад (галоўны антыгерой падзеі). Сваім указам казачны дыктатар паведаміў як насамрэч патрэбна жыць: ніколі не збірацца разам, нічога не рабіць супольна і выехаць у ссылку на балота. Аднак казачныя жывёлы вырашылі не падпарадкоўвацца не разумным указам і адправіліся адстойваць права на дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.

Сатырычныя акцыя стала адказам на «крывадушша» ўладаў. За апошні год і чыноўнікі Мін’юсту і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў неаднаразова выказваліся аб скасаванні крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Аднак далей за абяцанні справа не пайшла. Таму казачныя персанажы перадалі яшчэ адзін зварот с заклікам скасаваць артыкул, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.

15 верасня МЗС Беларусі адправіла ў ААН дакумент, з якога вынікае, што ўлады ўхіліліся ад вырашэння прынцыповых пытанняў і працягваюць заяўляць, што ў Беларусі няма праблемаў з правамі чалавека. У гэтым дакуменце ёсць сцверджанне, што

«Беларусь не прымае рэкамендацыю адносна скасавання артыкула 193.1 Крымінальнага кодекса. Дадзены артыкул скіраваны на спыненне дзейнасці ў Беларусі экстрэмісцкіх групаў і арганізацыяў…»

Таму перформанс з казачнымі персанажамі адбыўся менавіта напярэдадні 15-ай сэсіі Рады па правах чалавека ААН, якая мае адбыцца 23 верасня. У межах сэсіі будзе зацверджаны канчаткова дакумент з ацэнкай становішча з правамі чалавека ў Беларусі.

Перформанс адбыўся ў межах кампаніі Асамблеі НДА «Стоп 193.1!».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?