«З пачатку года чатыры затрыманні. Гэта, мне падаецца, вельмі шмат, улічваючы, што за ўвесь 2023 год быў толькі адзін выпадак, і той быў не паводле артыкула аб ухіленні ад службы ў войску», — сказаў Папік'ян.
Араік Папік’ян прадстаўляе інтарэсы грамадзяніна Беларусі Яраслава Новікава, якога затрымалі на мяжы Арменіі сёлета 2 лютага на запыт Беларусі паводле абвінавачання ва ўхіленні ад службы ў войску.
«Я ведаю дэталі не пра ўсе выпадкі. Двух хлопцаў затрымалі 2-3 дні таму. Яшчэ аднаго затрымалі і арыштавалі адразу пасля Яраслава. Усе яны знаходзяцца ў тым жа ізалятары, што і Яраслаў», — дадаў юрыст.
Ён ведае толькі, што не ўсіх чатырох абвінавачваюць ва ўхіленні ад службы ў войску.
Ягоны падабаронны Яраслаў Новікаў з 5 лютага знаходзіцца ў ізалятары горада Ванадзор.
«Сёння я сустрэўся з Яраславам, і мы планавалі нашыя далейшыя дзеянні — па апеляцыі і гутарцы з супрацоўнікамі міграцыйнай службы. Сваю падтрымку Яраславу выказала і беларуская дыяспара, якая знаходзіцца ў Арменіі. Яны таксама напішуць ліст падтрымкі ў міграцыйную службу» — паведаміў Араік Папік’ян.
Цяпер адвакат рыхтуе апеляцыю на другое рашэнне суда аб працягванні тэрміну арышту Яраслава Новікава, ухваленае 7 сакавіка. Першае аналагічнае рашэнне ад 4 лютага Апеляцыйны суд Арменіі прызнаў законным.
Чытайце таксама:
Беларус, арыштаваны ў Арменіі на запыт лукашэнкаўскіх сілавікоў, звярнуўся па палітычны прытулак
Суд у Арменіі арыштаваў на 40 дзён беларуса для яго далейшай перадачы на радзіму
У Арменіі затрымалі ўхіліста ад войска з Беларусі. Яго могуць выслаць на радзіму