Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы (СД) Беларусі і Расіі адбудзецца сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы. На парадку дня 35 пытанняў.

фота з facebook Дзмітрыя Мядзведзева

фота з facebook Дзмітрыя Мядзведзева

Перад пачаткам пасяджэння запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым. Затым Мядзведзеў і яго беларускі калега Міхаіл Мясніковіч правядуць перамовы ў фармаце «сам-насам», пасля чаго праца саюзнага ўрада працягнецца ў пашыраным складзе. 

Пасля завяршэння пасяджэння прэм'ер-міністры наведаюць новы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў Нацыянальным прэс-цэнтры. 

Сярод найважнейшых пытанняў, якія выносяцца на абмеркаванне саюзнага ўрада, — вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў 2013 годзе і першым паўгоддзі 2014 года; асноўныя параметры праекта саюзнага бюджэту на 2015 год; прыярытэтныя кірункі далейшага развіцця СД на сярэднетэрміновую перспектыву (2014—2017 гады); прагнозныя балансы попыту і прапановы па найважнейшых відах прадукцыі СД на 2014 год; індыкатыўныя балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў СД на 2014 і 2015 гады; адзіная структурная прамысловая палітыка ў межах СД; праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2014—2015 гады; план мерапрыемстваў па фарміраванні і функцыянаванні аб'яднанай транспартнай сістэмы СД; канцэпцыя сацыяльнага развіцця СД да 2015 года; планы сумесных мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войск (сіл) Беларусі і РФ, а таксама па процідзеянні тэрарызму на тэрыторыі СД у 2015 годзе і інш. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?