Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года павінен быць падрыхтаваны «лепш і больш паспяхова», чым той, які прайшоў у Мінску ў 2014 годзе, паколькі «цяпер у нас ёсць вопыт правядзення сусветнага першынства», сказаў Сяргей Румас 27 лютага падчас першага пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ЧС па хакеі з шайбай у Мінску, піша БелТА.

Пры гэтым Румас адзначыў, што папярэдні чэмпіянат у Мінску, які праходзіў у 2014 годзе, прызнаны Міжнароднай федэрацыяй хакея адным з лепшых у гісторыі і пабіў рэкорды наведвальнасці.

— У 2021 годзе мы праводзім чэмпіянат па хакеі з шайбай сумесна з Латвійскай Рэспублікай. Узровень гатоўнасці краіны да яго правядзення дастаткова высокі: маюцца лядовыя арэны, у сталіцы пабудавана дастатковая колькасць гасцініц і аб'ектаў грамадскага харчавання. Тым не менш мы павінны зрабіць усё неабходнае, каб гэты чэмпіянат стаў лепшым і больш паспяховым за папярэдні. Планку не зніжаем, — сказаў Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0