Арганізатары цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў нададуць увагу гісторыі і культуры Беларусі, піша БелТА

Падчас маляўнічага шоу на стадыёне «Дынама» запланавана каля васьмі мастацкіх блокаў. Кожны з іх прысвечаны якой-небудзь тэме, напрыклад, паданняў і легенд, сярэднявечнаму мінуламу Беларусі. У сцэнары шоу надаецца ўвага творчасці беларускіх літаратараў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Ян Баршчэўскі, а таксама аб дзейнасці Еўфрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Францыска Скарыны. У ходзе шоу будуць раскрытыя яркія і слаўныя старонкі беларускай гісторыі.

Генеральная рэпетыцыя шоу пройдзе на стадыёне «Дынама» 19 чэрвеня. Падчас цырымоніі адкрыцця 21 чэрвеня выступяць оперная спявачка Ганна Нятрэбка і папулярны спявак Дзімаш Кудайберген з Казахстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0