Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) абмяркоўвала пытанне пра магчымае правядзенне чэмпіянату свету ў Сочы ў выпадку пераносу турніру са Швейцарыі з-за ўспышкі каранавіруса. Пра гэта ТАСС паведаміў прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель.

У сувязі з пагрозай каранавіруса швейцарскі ўрад забараніў праводзіць публічныя мерапрыемствы, у тым ліку спартыўныя, з аўдыторыяй больш за 1000 чалавек, забарона ўведзена да 15 сакавіка. Турнір пройдзе ў Цюрыху і Лазане з 8 па 24 мая.

«Не так шмат краін, у якія мы можам перанесці турнір. Перанесці чэмпіянат свету будзе вельмі складана, але, верагодна, будзе магчымасць перанесці яго ў Сочы, таксама ёсць варыянт з Беларуссю, — сказаў Фазель. — Зараз мы пачынаем вывучаць розныя варыянты вырашэння праблемы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0