Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Гісторыя
Фота 4 з 5
24.06.2022 / 22:29
Бел / Łac / Рус

Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 

Сёння стала вядома, што палітык Мікалай Статкевіч, асуджаны да 14 год зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму, быў этапаваны ў ПК-13 у Глыбокім. Гэтая турма знаходзіцца ў прадмесці, якое гістарычна называецца Беразвечча, а яе будынкі былі сведкамі многіх трагічных падзей, піша краязнавец Ян Рамейка.

Мікалаёва каля Улы. Імша на месцы пахавання вязняў Беразвечча, расстраляных 26 чэрвеня 1941 года. Фота 2018 года. На першым плане — ксёндз Вячаслаў Барок, цяпер палітычны ўцякач

Мікалаёва каля Улы. Імша на месцы пахавання вязняў Беразвечча, расстраляных 26 чэрвеня 1941 года. Фота 2018 года. На першым плане — ксёндз Вячаслаў Барок, цяпер палітычны ўцякач

Беразвечча ўпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах з нагоды вайны з Расіяй. З падзей вайны паміж ВКЛ і Масковіяй 1512-1522 гадоў многія памятаюць толькі бліскучую перамогу пад Оршай у 1514 годзе — але насамрэч, гэтая вайна была доўгай і прывяла да тэрытарыяльных страт для нашай дзяржавы. Сярод іншага, тады маскоўцы забралі ў ВКЛ Смаленск.

У 1519 годзе маскоўскае войска зрабіла глыбокі рэйд па землях Вялікага Княства Літоўскага, і сярод спустошаных паселішчаў, пра якія згадваюць крыніцы, было Беразвечча.

Беразвечча — паселішча, размешчанае ў прыгожым месцы паміж азёрамі Вялікае і Падлазнае, належала старадаўняму полацкаму роду Корсакаў. У 1552 годзе яно было адным з самых вялікіх мястэчак на поўначы Беларусі — сорак двароў мяшчан, двор Корсакаў і царква. Пасля Лівонскай вайны, калі Полацкая зямля на паўтара дзесяцігоддзя трапіла пад маскоўскую акупацыю, Беразвечча ўжо не адрадзілася як мястэчка — Корсакі заахвочвалі мяшчан сяліцца ў суседнім Глыбокім.

На пачатку XVII стагоддзя Беразвечча было ў валоданні Язэпа Корсака. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у войнах з Масквой: у смаленскай кампаніі 1610 года, паходзе на Маскву ў 1612-м, абароне Дзісны ў 1632-м. Пры канцы жыцця Корсак, не маючы дзяцей, пастанавіў усе свае маёнткі перадаць царкве. Беразвечча, дзе пры парафіяльнай царкве былі пахаваныя яго бацькі, ён аддае грэка-каталіцкаму ордэну базыльянаў з умовай, каб тыя маліліся за супакой душаў яго бацькоў ды навучалі праўдзе веры навакольных вяскоўцаў. Таксама ён засноўвае кляштар кармелітаў босых і парафіяльны касцёл у Глыбокім.

У 1756-1762 гадах архітэктар Ян Тобія Дыдэрштэйн узводзіць у Беразвеччы новую мураваную царкву — даследчыкі называюць яе вяршыняй развіцця віленскага барока. Побач з царквой паўстае двухпавярховы мураваны кляштар. У 1773 годзе базыльяне адкрываюць шасцікласную школу — адпаведнік сучасных гімназій — дзе вучыліся дзеці шляхты і ўніяцкага духавенства з усяго рэгіёна.

У выніку скасавання расійскімі ўладамі Уніі ў 1839 годзе, кляштар у Беразвеччы становіцца праваслаўным. У 1874 годзе з яго выязджаюць апошнія манахі — і чвэрць стагоддзя кляштар і царква стаялі пустыя. Улады мелі розныя ідэі выкарыстання кляшторных муроў, аж да размяшчэння ў ім шпіталя для вар’ятаў. Урэшце, у 1901 годзе царкоўныя ўлады пасялілі ў Беразвеччы прысланую з Арлоўскай губерні ігуменню Сергію з шасцю сёстрамі-паслушніцамі. Манашкі заклалі пры кляштары двухкласную настаўніцкую школу і адрамантавалі царкву, якая была ўжо ў аварыйным стане.

У 1919 годзе Глыбоччыну занялі польскія войскі. Манашак прымусова выселілі з Беразвечча, царкву забралі пад касцёл. Прызначаны ў 1924 годзе глыбоцкі рыма-каталіцкі дэкан, беларус Антоні Зянкевіч, спрабаваў дабіцца, каб зрабіць Беразвечча цэнтрам уніяцкай парафіі — але польскія духоўныя ўлады ў Вільні не былі зацікаўленыя ў адраджэнні ўсходняга абраду.

У мурах кляштара размясцілася войска. З 1924 да 1939 года там стацыянаваў полк Корпуса аховы памежжа «Глыбокае» — бо побач, кіламетраў за трыццаць — была мяжа з СССР. У святыні адбываліся набажэнствы для вайскоўцаў, а раз на год, у свята Пятра і Паўла, там адбываўся фэст, на які маглі патрапіць шырокія масы вернікаў.

17 верасня 1939 года, калі Чырвоная армія напала на Польскую Рэспубліку, нешматлікі гарнізон Беразвечча адступіў да мяжы з Латвіяй. Савецкім акупантам пільна трэба былі будынкі пад турмы — і яны ператварылі кляшторныя муры на следчую турму НКВД. Турма была разлічаная на 530 вязняў, але ўвесь час была перапоўненая — напрыклад, 20 сакавіка 1940 года ў ёй трымалі 905 чалавек. Значная частка вязняў была палітычнымі.

Праз Беразвечча праходзіла эліта рэгіёна — землеўладальнікі, чыноўнікі, інжынеры, настаўнікі, урачы. Назва «Беразвечча» наводзіла страх на жыхароў Глыбоччыны, Браслаўшчыны і Пастаўшчыны.

24 чэрвеня 1941 года, праз два дні пасля таго як нацысцкая Нямеччына напала на сваіх учорашніх саюзнікаў з СССР, канвойнікі з НКВД пачалі «эвакуацыю» турмы. Частку вязняў расстралялі ў самім Беразвеччы. Частку выслалі на ўсход чыгункай. Астатніх пашыхтавалі ў калону і пагналі пешшу ў бок Віцебска. Па дарозе канвойнікі забівалі слабейшых вязняў. На трэці дзень, 26 чэрвеня, калі калона перакрочыла Дзвіну каля мястэчка Ула, канвойнікі загадалі вязням легчы на зямлю — і расстралялі з кулямётаў.

Паводле савецкіх дакументаў, у той калоне было 916 чалавек — выжыць здолелі толькі некалькі чалавек. Больш за палову забітых складалі «осужденные за контрреволюционные преступления» — то бок, палітычныя вязні.

Немцы, калі занялі Глыбокае, дазволілі мясцовым жыхарам ускрыць магілы ў Беразвеччы. Гэта мусіла даць прапагандысцкі эфект — прадставіць сябе як «вызваліцеляў ад бальшавізму». Але неўзабаве нацысты пачалі ў Беразвеччы яшчэ большыя зверствы, стварыўшы пад голым небам лагер для ваеннапалонных.

Восенню і зімой 1941 года савецкія палонныя паміралі ў Беразвеччы тысячамі. Іх хавалі ў траншэях у лесе Барок на супрацьлеглым баку Падлазнага возера. Паводле ацэнак, зробленых савецкай камісіяй пасля заканчэння вайны, там магло быць пахавана каля 27000 ахвяраў.

У 1944 годзе Саветы зноў зрабілі ў беразвецкіх мурах турму — але на гэты раз не СІЗА, а папраўчую калонію. Гэта была адна з трох на ўвесь Саюз турмаў «особого режима», дзе адбывалі тэрмін самыя небяспечныя злачынцы. Многія з вязняў і паміралі ў турме. Іх хавалі на могілках Копцеўка ў Глыбокім — калі зайсці за капліцу і спусціцца ўніз, то каля агароджы ёсць магілы, дзе замест крыжа — жалезны прут, а на ім таблічка з нумарам.

Царква ў Беразвеччы саветам была не патрэбная. У 1949 годзе Глыбоцкі райвыканкам прымае пастанову разабраць будынак на цэглу. Руйнаванне святыні пры ўжыванні працы зняволеных цягнулася некалькі гадоў — ужо ў 1955-м ад царквы не было і следу.

У часы незалежнай Беларусі будынак базыльянскага кляштара быў унесены ў спіс помнікаў архітэктуры. Але турма там застаецца — праўда, цяпер там сядзяць не толькі асуджаныя да асаблівага рэжыму, але і да агульнага.

Фота 2021 года

Фота 2021 года

У 2011-2012 гадах у Беразвеччы адбываў пакаранне лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч. Па матывах гэтай адседкі ён напісаў аповесць «Чарвяк». Пасля ён успамінаў, што мясцовыя ахоўнікі ставіліся да вязняў лепей, чым у калоніях ва ўсходняй частцы Беларусі.

Пасля падзей 2020 года ў Беразвеччы зноў з’явіліся палітвязні. Тут адбывалі тэрміны хворы на анкалогію актывіст з Хойнікаў Аляксей Раманаў, рабочы са Жлобіна Аляксандр Баброў, моцна збіты сілавікамі гамяльчанін Сяргей Верашчагін.

Агулам жа ў Беразвеччы «палітычных» не многа — магчыма, з той прычыны, што гэтая калонія прызначаная для тых, хто асуджаны паўторна.

24 чэрвеня 2022 года стала вядома, што ў Беразвеччы будзе адбываць тэрмін палітык Мікалай Статкевіч, якому за «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» далі 14 гадоў таго самага «асаблівага рэжыму».

Трагічная гісторыя Беразвечча, на жаль, працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Холад, голад і зараза: захапляльнае падарожжа ў свет беларуса сярэдзіны ХІХ стагоддзя  5
«Гэта сапраўднае шанцаванне». На раскопках у Полацку знайшлі скандынаўскую зашпільку XI стагоддзя ў форме для адліўкі 5
«Нашы пошукі мураванкі мелі і ўтылітарную мэту». Археолаг расказаў пра сёлетняе сенсацыйнае адкрыццё на Крэўскім замку 2
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 19
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У Дзень абаронцаў Украіны каліноўцы правялі хвіліну маўчання на памежным пераходзе з Беларуссю
У Мінску смеццявоз раздушыў таксоўку
«Адразу падумала, гэта Чарнобыльская зона». Відэа з беларускага аграгарадка пужае беспрасветнасцю
Музыка Ціматэ Суладзэ: У нашай камандзе валанцёраў ва Украіне апынуўся махляр
У Шабекіне Белгародскай вобласці — «прылёты», над Смаленскам — беспілотнікі
Ці даставаць цёплыя рэчы? Якога надворʼя чакаць на наступным тыдні 1
За апошнія суткі расіяне нанеслі каля 100 авіяўдараў і запусцілі 40 «Шахедаў» — Генштаб Украіны
Усяго патроху
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 6
Пра Камісаранку, Какабая і Гараўскага. Найлепшыя твіты тыдня 8
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 33
«Чалавек ваяваў паўтара года, і вось такое прамаўляе». Мінская манашка расказала, як натхняла вагнераўцаў на вайну 24
Фота / Відэа
«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні» 15
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні» 15
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 33
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 6
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК 13
Самае лайканае
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 19
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 6
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 33
У Эстоніі 85-гадовы мужчына стаў ахвярай нахабных злодзеяў. На дапамогу прыйшлі мясцовыя беларусы 3
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 6
Найбольш рэакцый
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 3
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 19
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 25
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 12
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Гарачыя тэмы
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 12
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 3
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 19
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 25
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 12
«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста 17
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту» 7
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх