Неўзабаве з'явіўся і спіс «чаргавікоў». Як расказала адна з чытачак, цяпер у ім каля 70 чалавек.

— Арганізаваліся яшчэ ўчора, каля 15:00. Было і начное дзяжурства. Асабіста я гатова адстаяць і наступную ноч, абы запісацца ў гэтую школу. У мяне там вучыцца старэйшае дзіця, хачу, каб малодшы таксама ў яе трапіў, — адзначыла суразмоўніца.

Па словах іншага чытача, на гэты момант каля навучальнай установы дзяжураць чалавек 10-15. Астатнія падыдуць бліжэй да 12:00, калі будзе чарговая пераклічка. Так-так, тут усё вельмі строга. Калі нехта не адгукнецца на сваё прозвішча, яго выкрэсліваюць са спіса.

— У цэлым атмасфера тут прыязная, усе адно аднаго падтрымліваюць, — падсумавала мінчанка.

Чытайце таксама:

«Возможно использование в белорусском языке слова «фамілія». Мінадукацыі заўважыла памылку ў атэстатах, але дало ашаламляльны адказ

У атэстатах і дыпломах новага ўзору замест прозвішча — «фамілія»

Міністр адукацыі расказаў, па якіх правілах пройдзе ўступная кампанія ўлетку

Клас
2
Панылы сорам
19
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1