Калі адкінуць варыянты, дзе пад здачу прапануюць толькі палову дома або адзін з паверхаў, а таксама старыя дамы, то выйдзе, што цэны на арэнду катэджаў у сталіцы і радыусе 10 км ад МКАД пачынаюцца з 700 даляраў за месяц.

З басейнам і лазняй

Напрыклад, за такія грошы можна арандаваць дом у вёсцы Драздова, што за 1,5 км ад МКАД. 

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Агульная плошча драўлянага дома — 150 «квадратаў». У доме ёсць 4 жылыя пакоі, басейн і лазня, на двары ёсць месца для барбекю. Дом цалкам гатовы да пражывання, ёсць паравое ацяпленне на газе. 

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Але, гледзячы па інтэр'ерах, ён больш паходзіць на дом, у якім хочацца жыць толькі па выходных і падчас вакацый.

Міні-катэдж

Крыху даражэй — за 800 даляраў у месяц — здаецца невялікі сучасны дом у лесапаркавай зоне ў межах сталіцы. Дакладны адрас: вуліца Сасновая, 20а.

Фота: kufar.by

Фота: kufar.by

Агульная плошча дома — 140 м², стаіць ён на ўчастку памерам 4 соткі. Дом цалкам гатовы для пражывання. Ацяпленне ідзе ад электрычнасці. 

Вэлкам у 90-я

Роўна за 1000 даляраў здаюць у арэнду велізарны катэдж у Валяр'янаве. Агульная плошча будынка — 360 м².

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Звонку па сваім размаху дом выглядае, як і многія катэджы, якія пачалі будаваць у 90-х. Але рамонт у доме далёка не шыкоўны. Нават па мерках тых самых дзевяностых і нулявых.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Усяго ў доме 5 жылых пакояў, ёсць камінны пакой. Кухня з выхадам у сталовую. На ўвесь дом 3 санвузлы.

Дом з культурнымі і добразычлівымі суседзямі

Па стаўцы 1200 даляраў у месяц здаецца паўнавартасны двухпавярховы катэдж у мікрараёне «Зацань», што ўнутры МКАД.

Фота: kufar.by

Фота: kufar.by

Агульная плошча дома — 190 «квадратаў», памер участка — 10 сотак. Дом часткова мэбляваны. Усе камунікацыі, апроч ацяплення, цэнтральныя. Паравое ацяпленне працуе ад газавага катла.

Фота: kufar.by

Фота: kufar.by

Арэндадаўца адзначае, што побач жывуць культурныя і добразычлівыя суседзі, а сам дом мае выдатнае размяшчэнне паблізу ад Цэнтральнага раёна.

У крокавай дасяжнасці — Цнянскае вадасховішча

За 1300 даляраў здаюць яшчэ адзін велізарны катэдж, які знаходзіцца ў межах Мінска. Дакладная плошча будынка невядомая, але па фота бачна, што дом прасторны.

Фота: kufar.by

Фота: kufar.by

Здаецца дом без мэблі. Гаспадар у апісанні пазначыў, што ў крокавай дасяжнасці ад дома — Цнянскае вадасховішча.

Інтэр'еры ў доме не самыя сучасныя. На столі можна ўбачыць касітоны.

Басейн і лазня на цокальным паверсе

За 1650 даляраў на другім завулку Халтурына здаюць цалкам гатовы для пражывання катэдж з басейнам і лазняй на цокальным паверсе.

Таксама маецца гараж, у які, згодна з апісаннем, мусяць змясціцца два красоверы. 

Агульная плошча катэджа 330 м². Памер участка — 6 сотак. 

«Дом раней у арэнду не здаваўся, у ім жылі толькі ўласнікі. Шукаем арандатараў без хатніх жывёл», — пазначана ў апісанні.

Дом з уласнай трэнажорнай залай

За 2300 даляраў у месяц здаецца сучасны дом у раёне вуліцы Максіма Багдановіча. Агульная плошча трохузроўневага катэджа 2017 года пабудовы складае 330 «квадратаў». 

Фота: kufar.by

Фота: kufar.by

Дом здаецца разам з усёй мэбляй і тэхнікай. У адрозненне ад папярэдняга варыянта, гаспадары гатовыя пусціць у свой дом арандатараў з дзецьмі і гадаванцамі.

Фота: kufar.by

Фота: kufar.by

Рамонт у доме сучасны. Адно з памяшканняў на цокальным паверсе абсталяванае пад невялікую трэнажорную залу.

Фота: kufar.by

Фота: kufar.by

Як пазначана ў апісанні, засяліцца ў гэты катэдж можна будзе не раней, чым з 1 жніўня.

Што тычыцца самых дарагіх прапаноў па арэндзе катэджаў, то ў Мінску і раёне ёсць два дамы па 7 тысяч даляраў за месяц.

Дом з тэнісным кортам

Адзін з такіх катэджаў знаходзіцца па вуліцы Падольскай.

Як пазначана ў апісанні да аб'екта, на тэрыторыі катэджа месціцца басейн і тэнісны корт. Агульная плошча — 500 «квадратаў».

Фота: kufar.by

Фота: kufar.by

Зыходзячы з апісання да аб'екта, можна прыйсці да высновы, што ў гэтым месцы агенцтва, якое размясціла аб'яву, мае адразу некалькі элітных катэджаў, якія здаюцца ў арэнду, бо гаворыцца пра іх у множным ліку.

Катэдж на 1000+ квадратаў

Другі катэдж, які здаюць па стаўцы 7000 даляраў, знаходзіцца ў Тарасаве. 

Дом быў пабудаваны ў 2010 годзе. Яго агульная плошча складае больш за 1000 «квадратаў», а жылая — 614. Толькі кухня займае 43,4 м².

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Інтэр'еры выкананы ў класічным стылі. Дом цалкам мэбляваны, абсталяваны тэхнікай і гатовы для камфортнага жыцця і адпачынку.

На ўчастку, пра памер якога інфармацыі ў апісанні няма, выкананы ландшафтны дызайн.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Апроч асноўнага дома на ўчастку можна ўбачыць і іншыя пабудовы. Маецца тут і ўласны басейн.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

У апісанні пазначана, што гэты шыкоўны катэдж здаецца на працяглы тэрмін. Дакладную інфармацыю можна атрымаць толькі па тэлефоне.

Чытайце таксама: 

Спатрэбілася тры гады і $200 000. Як выглядае незвычайны дом-зямлянка беларускага архітэктара

Прадаюць кватэру за 750 тысяч даляраў у мінскай «сталінцы» на Бранявым

Вакол Мінска выставілі на продаж рэкордную колькасць дамоў

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2