Праект бюджэту на 2010 год прадугледжвае павышэнне падатку на дададзеную вартасць з 18% да 20%, паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец,

выступаючы 7 снежня на пашыраным пасяджэнні камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Палаты прадстаўнікоў.

Харкавец адзначыў, што праект бюджэту прадугледжвае адмену чатырох падаткаў:

у фонд падтрымкі сельгасвытворцаў, мясцовы падатак з продаж тавараў у рознічным гандлі, мясцовы збор за рэгістрацыю транспартнага сродку і мясцовы збор за паркоўку.

Паводле слоў міністра, пры адмене гэтых падаткаў бюджэтныя зборы памяншаюцца на 2,3 трлн. рублёў. «Таму нам неабходна кампенсацыя гэтых сродкаў. У якасці такой меры мы павялічваем ПДВ з 18% да 20%. Гэта дазволіць дадаткова прыцягнуць 1,7 трлн. рублёў», — сказаў Харкавец.

Ён таксама паведаміў, што праект бюджэту‑2010 улічвае патэнцыяльныя рызыкі, з якімі можна сутыкнуцца пры яго выкананні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?