Фота ілюстрацыйнае
Як паведамляе Нацбанк, у Беларусі за першае паўгоддзе выяўлена 402 фальшывыя купюры — гэта на 2,9% менш, чым за аналагічны перыяд 2022 года.
Асноўную масу падробак па-ранейшаму складаюць даляры ЗША — на іх долю прыпадае 86,5% выяўленых банкнот. На фальшывыя еўра прыпала 7,5%, расійскія рублі — 4,5%, беларускія рублі — 1,5%.
Колькасць падробленых даляраў вырасла на 0,6% (да 348 банкнот), а вось фальшывыя еўра сталі знаходзіць удвая часцей, чым у мінулым годзе (30 банкнот).
Колькасць падробак у расійскіх рублях скарацілася на 60,9% (з 46 да 18 банкнот), а ў беларускіх рублях засталася на тым жа ўзроўні (6 банкнот).
Адзначаецца, што ў студзені-чэрвені ўдалося выявіць падробленыя банкноты наміналам 500 еўра, чаго не здаралася ў першым паўгоддзі мінулага года. У той жа час у 2,2 разу часцей сталі падрабляць купюры вартасцю 50 еўра і ў 2 разы часцей — 200 еўра.
Сярод выяўленых падробленых беларускіх рублёў аказаліся нават дзве банкноты ўзору 2000 года наміналам 20 тыс. рублёў.
У цэлым больш за дзве траціны падробленых купюр выяўлялі ў сталіцы, а ў цэлым яны сустракаліся ў першым паўгоддзі ў 39 населеных пунктах Беларусі.
Чытайце таксама:
Без уліку дэнамінацый курс даляра дасягнуў 333 мільёнаў рублёў
Даляр сёння абнавіў гадавы максімум
У жыхара Лёзна хочуць канфіскаваць 400 тысяч рублёў, заробленых на крыптавалютах





