Дзяўчаты на вуліцах Брэста 1937 год Девушки на улицах Бреста, 1937 год. Girls on the streets of Brest, 1937

Дзяўчаты на вуліцах Брэста, 1937 год. Фота: сацыяльныя сеткі

Аказваецца, наш край і ў тыя часы прывабліваў замежніка. Але і для мясцовых жыхароў таксама існавала шырокая прапанова.

Невялікая па абʼёму кніга насычана разнастайнай інфармацыяй і багата ілюстравана. Яна складаецца з трох раздзелаў. 

Аказваецца, ужо ў тыя часы па тэрыторыі Заходняй Беларусі пралягалі разнапланавыя турыстычныя маршруты, выдаваліся турыстычныя даведнікі, і нават рэалізоўваліся інвестыцыйныя праекты ў турыстычнай сферы, у гарадах размяшчаліся філіялы найбуйнейшага бюро падарожжаў Польшчы «Орбіс», а ў Стоўбцах і Вільні дзейнічалі аддзяленні брытанскай турыстычнай канторы Томаса Кука.

Uladzimir Gansky

Польская дзяржава садзейнічала агітацыі і прапагандзе турызму ў Заходняй Беларусі, усвядоміўшы яго ролю як аднаго з інструментаў інтэграцыі далучаных тэрыторый і ўкаранення ў грамадскай свядомасці неабходных ёй каштоўнасных установак.

І гэта прыносіла вынікі. У 1930-я гады назіраўся небывалы рост колькасці прыбыцця турыстаў на гэтыя землі і значна актывізаваўся турыстычны рух сярод мясцовага насельніцтва.

Зразумела, нельга гаварыць пра шырокі ахоп насельніцтва турыстычна-рэакрацыйнай дзейнасцю. Замежны турызм быў даступны толькі вельмі абмежаванаму колу асоб: землеўладальнікам, чыноўнікам і прадпрымальнікам.

У той жа час інтэлігенцыя, моладзь, жыхары гарадоў і мястэчак шукалі магчымасці для адпачынку ў сваім рэгіёне, які б не патрабаваў значных затрат часу і сродкаў. Балазе паездкам спрыяла наяўнасць аўтобусных маршрутаў, а працадаўцы пачалі даваць работнікам аплачваны адпачынак. Прычым розныя ўрадавыя і грамадскія інстытуцыі прапагандавалі рацыянальнае выкарыстанне адпачынку і яго сумяшчэнне з турызмам і экскурсіямі.

Акрамя гэтага, на тэрыторыі Заходняй Беларусі, як і ў цэлым у Польшчы, актыўна вялася работа па ўключэнні ў турысцка-экскурсійны рух дзяцей і моладзі. А разнастайныя грамадскія арганізацыі і абʼяднанні займаліся папулярызацыяй культурна-гістарычнай спадчыны, выдавалі даведнікі, краязнаўчую літаратуру, праводзілі экскурсіі, арганізоўвалі паездкі і паходы.

Школьницы и учителя Гродненской средней школы на экскурсии в Вильнюс Schoolgirls and teachers of Grodno secondary school on an excursion to Vilnius Вучаніцы і настаўнікі гродзенскай сярэдняй школы на экскурсіі ў Вільні

Вучаніцы і настаўнікі гродзенскай сярэдняй школы на экскурсіі ў Вільні каля Вострай Брамы, 1933 год. Фота: У. Ганскі «Турызм у Заходняй Беларусі»

Зразумела, усе яны дзейнічалі ў рамках тагачаснай палітыкі польскага ўраду, накіраванай, сярод іншага, на распаўсюджанне на гэтых землях ідэй адзінства польскай дзяржавы.

Культурны турызм, як адзначае аўтар, быў адным з элементаў палітыкі паланізацыі, найперш у сферы арганізацыі адпачынку моладзі.

Цікавым фактам, пра які распавядае аўтар, зʼяўляецца турыстычная акцыя «Лета на ўсходніх землях», дзякуючы якой магчымасць нядорага адпачыць у Заходняй Беларусі атрымалі тысячы грамадзян міжваеннай Польшчы. З другога боку, арганізоўваліся экскурсіі жыхароў Заходняй Беларусі ў цэнтральныя і заходнія рэгіёны Польшчы.

Турызм у Заходняй Беларусі Tourism in Western Belarus Туризм в Западной Беларуси

Рэкламныя плакаты турбазы на возеры Нарач (злева) і горада Вільні (справа), 1930-я гады. Фота: Ул. Ганскі «Турызм у Заходняй Беларусі»

Але такая палітыка спачатку не перашкаджала існаванню і беларускага краязнаўчага, турыстычнага і экскурсійнага руху, цэнтрам якога зʼяўлялася Вільня.

Менавіта на Віленшчыне першым адраджаецца беларускі краязнаўчы рух, выдаецца найбольш літаратуры турыстычнага і краязнаўчага характару, у тым ліку беларускамоўнай, з’яўляюцца першыя ў Заходняй Беларусі школьныя лагеры і моладзевыя базы адпачынку, праводзіцца найбольш краязнаўчых экскурсій, у тым ліку для беларусаў і на беларускай мове.

Чытач даведваецца пра сістэму падаткаў і збораў, падатковыя льготы для ўладальнікаў разнастайных абʼектаў турызму і прадпрымальнікаў. Аўтар падрабязна распавядае пра тагачасную пашпартную сістэму і візавую палітыку, асаблівасці выезду ў пэўныя краіны і ўезду ў Польшчу і знаходжання на тэрыторыі краіны замежных турыстаў.

Кніга змяшчае мноства цікавых фактаў. Гэта і сплавы па рэках і каналах, дзейнасць базаў адпачынку і дзіцячых аздараўленчых лагераў, адпачынак на Браслаўскіх азёрах і Нарачы, агратурызм, аўтатурызм і турыстычныя цягнікі.

Аўтар прыводзіць звесткі пра кошты візаў і замежных пашпартоў, тарыфах на экскурсійныя паслугі і кошты размяшчэння ў гасцінічных нумарах і турбазах, цэны білетаў на аўтобусы розных маршрутаў, пералічвае гатэлі і рэстараны, якія існавалі ў той час у гарадах Заходняй Беларусі, распавядае пра найбольш папулярныя турыстычныя маршруты і колькасць турыстаў.

Нягледзячы на тое, што кніга зʼяўляецца навуковым, а не навукова-папулярным выданнем, яна будзе цікава краязнаўцам і масаваму чытачу, які з яе дапамогай істотна дапоўніць сваё ўяўленне пра паўсядзённае жыццё нашых продкаў.

Чытайце яшчэ:

Холад, голад і зараза: захапляльнае падарожжа ў свет беларуса сярэдзіны XIX стагоддзя 

«Як зразумець беларуса, калі ён такі складаны». Гутарка з аўтарам першай гісторыі Беларусі на літоўскай мове

Выйшла кніга пра тое, як нашы продкі ў часы Рэчы Паспалітай вялі палітыку на рэгіянальным узроўні

У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары

Клас
36
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?