Інфармацыя на севастопальскіх рэсурсах з'явілася са спасылкай на аддзел інфармацыйнага забеспячэння Чарнаморскага флоту.
Таксама паведамляецца, што галоўнакамандуючы вайскова-марскім флотам Расіі адмірал Мікалай Яўменаў звярнуўся да кіраўніка адміністрацыі горада Новачаркаска Юрыя Лысенкі з прапановай абвясціць на тэрыторыі горада двухдзённую жалобу. Акрамя таго, ён прапанаваў разгледзець пытанне аб дапамозе сем'ям загінулых маракоў, якія служылі на караблі.
У той жа час па інфармацыі, прадстаўленай кіраўніком расійскай акупацыйнай адміністрацыі Крыма Сяргеем Аксёнавым, у выніку атакі загінуў толькі адзін чалавек, а двое параненыя. Па звестках тэлеграм-канала Astra, у момант атакі ноччу 26 снежня на караблі знаходзіліся 77 маракоў — 33 з іх лічацца зніклымі без вестак, 19 параненыя.
Чытайце таксама:
Вялікабрытанія, верагодна, паставіла Украіне ракеты з большай дальнабойнасцю, чым заяўлялася
Апублікаваны здымак «Новачаркаска» пасля атакі УСУ. Зяленскі ў сувязі з гэтым патроліў расіян