Пітэр Ціль. Фота: AP Photo/Rebecca Blackwell

Пітэр Ціль. Фота: AP Photo/Rebecca Blackwell

Паводле задумкі Пітэра Ціля, які з'яўляецца сузаснавальнікам кампаній PayPal і Palantir, удзельнікі гульняў змогуць адкрыта выкарыстоўваць допінг цягам турніру.

Самі гульні маюць праходзіць штогод пры падтрымцы кампаніі Enhanced Games, якая вывучае харчовыя і біялагічныя дадаткі.

Па словах доктара Арона Д'Сузы, які з'яўляецца аўтарам самой гэтай ідэі, адносна правядзення Стэроіднай алімпіяды вядуцца перамовы з некалькімі гарадамі-арганізатарамі, якія маюць неабходную інфраструктуру. Ён, аднак, адмовіўся ўдакладніць, у якім месцы пройдуць спаборніцтвы, якія, як ён чакае, пачнуцца да сярэдзіны наступнага года.

Па словах прадстаўнікоў арганізацыі, ужо 900 чалавек падалі заяўкі на ўдзел у Стэроіднай алімпіядзе, а ўдзельнічаць у ёй змогуць як былыя спартсмены, так і дзейныя.

У Enhanced Games лічаць, што людзі маюць права рабіць выбар адносна свайго цела, не залежаць ад спартыўных федэрацый і ўрадаў сваіх краін. Праўда, некаторыя спецыялісты раскрытыкавалі ідэю, назваўшы яе «небяспечнай для здароўя і спорту».

Аднак Пітэр Ціль настроены рашуча: ужо 17 красавіка павінна прайсці прэзентацыя праекта, а летам мільярдэр наведае парыжскую Алімпіяду, каб сустрэцца на ёй з кіраўніком Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам.

Багацце Ціля ацэньваецца ў 6,2 млрд даляраў, ён адзін з некалькіх венчурных капіталістаў, які падтрымаў праект. Іншыя інвестары — мільярдэр Крысціян Ангермайер з Apeiron Investment Group і Баладжы Срынівасан, былы тэхнічны дырэктар крыптавалютнай біржы Coinbase.

Чытайце таксама:

«Трэнер можа спытаць: «Чо, схуднела? Нешта цыцкі меншыя сталі». Расійская спартсменка — аб фігурным катанні

На Алімпіяду ў Парыжы можа патрапіць лёгкаатлетка з Беларусі. Але неабходны дазвол Дуды

Яшчэ 14 беларускіх спартоўцаў атрымалі нейтральны статус. Але не спяшайцеся радавацца

Кідальніцу молата з Беларусі злавілі на допінгу і дыскваліфікавалі на два гады

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1