Здымак ілюстрацыйны

Інцыдэнт адбыўся 3 кастрычніка 2019 года. У рашэнні ўкраінскага суда імя грамадзянкі Беларусі не ўдакладняецца, але раней латвійскія СМІ пісалі пра забойства прадпрымальніцы беларускага паходжання Ірыны Мінвалеевай, якая стала пражывала ў Латвіі і валодала кампаніяй Resort Investments.

Бацька і сын, расійскія грамадзяне, нанялі для арганізацыі выканання гэтага злачынства трох украінцаў — адзін з іх затрыманы вайсковец, а другі — удзельнік добраахвотніцкага батальёна «Тарнада», які загінуў у снежні 2022 года на бахмуцкім кірунку. Пра трэцюю асобу пакуль не паведамляюць.

Расейцы хацелі прымусіць Ірыну Мінвалееву перапісаць на іх маёмасць кампаніі Resort Investments, якой належала 30 кватэр, 56 паркамесцаў і два нежылыя памяшканні ў жылым комплексе Sun Republic, агульнай вартасцю 3 708 000 еўра.

Беларуску выкралі і прымушалі перапісаць маёмасць на падкантрольны расейцам фонд Latvijas atjaunosanas biedroba, які нібыта займаўся дапамогай і рэабілітацыяй ветэранаў антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Уласнікі фонду прапанавалі ўкраінцам правесці пэўную «працу», звязаную нібыта з барацьбой з прадстаўнікамі ФСБ Расіі, у ліку якіх яны назвалі беларуску Ірыну Мінвалееву, і тыя пагадзіліся.

Украінцы выкралі беларуску пад выглядам намеру купіць кватэру ў жылым комплексе, потым перавезлі ў іншае месца і кінулі ў памяшканне, дзе знаходзіўся басейн. Ёй прапанавалі падпісаць мемарандум і дамову дарэння на карысць фонда Latvijas atjaunosanas biedroba, а калі тая адмовілася, звязалі рукі і ногі і прывязалі ахвяру да поручняў басейна. Праз год пасля яе забойства яны аформілі на адпаведным украінскім бланку даверанасць на распараджэнне маёмасцю забітай. Гэтую даверанасць выпісалі на грамадзян Расіі, ужо згаданых бацькі і сына.

Паводле латвійскіх СМІ, цяпер у Латвіі адбываецца судовы працэс над грамадзянамі Расіі Сяргеем і Міхаілам Аляксеевымі, якія атрымалі ў Латвіі статус уцекачоў, а цяпер абвінавачваюцца ў захопе закладніцы. У іх пасля забойства Ірыны Мінвалеевай знайшлі яе дакументы: пасведчанне на кіраванне аўтамабілем і пашпарт.

Чытайце таксама:

СБУ выкрыла агентурную сетку ФСБ з былых і цяперашніх службовых асоб спецслужбаў Украіны

У Магілёве раскрылі рэзананснае забойства 11-гадовай дзяўчынкі, што адбылося 25 гадоў таму

У інтэрнэце аб'явіўся канал, дзе хлопец з Гомеля нібыта пагражае масавым расстрэлам у школах Гродна

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10