У аўторак Еўрапейская камісія прадставіла праект бюджэту ЕС на 2011 год. Мяркуецца, што выдаткі перавысяць 142 млрд.

Гэта першы гадавы бюджэт, сфармаваны ў адпаведнасці з Лісабонскай дамовай, а значыць, паводле больш хуткай, прасцейшай працэдуры. І больш дэмакратычнай. Рада ЕС і парламент першы раз надзеленыя роўнымі правамі падчас прыняцця бюджэту.

Саюзны бюджэт на наступны год будзе вельмі шчодрым у дачыненні да Польшчы. З 42,5 млрд, прызначаных для структурных фондаў, больш чым 10 млрд пойдзе Польшчы.

У 2011 годзе назапашванне выдаткаў з бюджэту ЕС толькі распачнецца, таму што толькі ў найбліжэйшыя тры гады будуць завершаныя найбуйнейшыя і найбольш дарагія праекты, што фінансуюцца з бюджэту ЕС, напрыклад, ключавыя праекты аўтамагістраляў і хуткасных дарог, чыгунак, буйных заводаў па ачыстцы сцёкавых водаў і г.д.

Акрамя таго, тысячы польскіх студэнтаў будуць карыстацца магчымасцямі праграмы навуковага абмену ЕС Erasmus. У 2011 годзе з яе будзе выдаткоўвацца да 200 тысяч субсідый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?