Найбольш небяспечныя нерэгуляваныя скрыжаванні Гомеля да 1 чэрвеня абсталююць святлафорамі.
Усяго, у адпаведнасці з праграмай па арганізацыі бяспекі дарожнага руху, зацверджанай гарвыканкамам, плануецца ўстанавіць восем святлафораў, у тым ліку на скрыжаванні вуліц Ільіча і Міжнароднай, побач з якім знаходзяцца тры дзіцячыя ўстановы.
За тэрміновую ўстаноўку святлафора ў гэтым месцы змагаліся актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом», якія сабралі яшчэ ў жніўні 2011 года 100 подпісаў жыхароў мікрараёна.Як паведаміў актывіст кампаніі «Наш дом» Андрэй Аксёнаў, калектыўная скарга з просьбай накіраваць дэпутацкі запыт у ДАІ была адпраўленая дэпутату гарсавета Мікалаю Грыцэнку.
Пытанне было ўзятае на кантроль Гомельскім гарсаветам. ДАІ вынесла заключэнне, што скрыжаванне падлягае абсталяванню святлафорам. Гарадскім упраўленнем ЖКГ у кастрычніку была распрацаваная